У судзе Савецкага раёна Менска разглядалі справу арыштаванага ўчора актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча. Працэс вёў судзьдзя Арцём Бяскішскі.

Затрыманага 2 лютага Францкевіча абвінавацілі ў парушэньні 2 артыкулаў: 17.1 КаАП (дробнае хуліганства) і 23.4 (супраціў пры затрыманьні). 

З паказаньняў Францкевіча стала вядома, што падчас працоўнага дня некалькі чалавек прыйшлі да яго па месцы працы. Дырэктар папрасіў яго спусьціцца ўніз, дзе супрацоўнікі ў цывільным ужо чакалі яго. Пасьля гэтага яго даставілі ў РУУС Савецкага раёна, дзе былі складзеныя два пратаколы. 

У судзе выступілі два сьведкі — супрацоўнікі АМАП Сіняк і Палавінкін.

Абодва паведамілі, што знаходзячыся па адрасе Незалежнасьці, 58, грамадзянін Францкевіч паводзіў сябе падазрона: хадзіў уперад-узад, тузаўся, нэрваваўся, чым і прыцягнуў да сябе ўвагу. Абодва сьведкі распавялі, што яны нібыта прадставілася, паказалі пасьведчаньне, пасьля чаго Францкевіча пачаў уцякаць. Калі яго дагналі, яму яшчэ раз паказалі пасьведчаньне, ён у сваю чаргу пачаў лаяцца грубай нецэнзурнай лаянкай, пагражаць непрыемнасьцямі на працы. Пасьля гэтага быў папярэджаны аб прымяненьні фізычнай сілы, пасаджаны ў службовую машыну і дастаўлены для разьбіральніцтва ў РУУС Савецкага раёна, — паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Ноч да суду Аляксандр Францкевіч правёў у ізалятары на Акрэсьціна.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?