Фота: maxisciences.com

Фота: maxisciences.com

Па долі выкананых замоў першае месца ў 2014 годзе засталося за Украінай з 33%, за ёй ідуць Расія, Румынія, Сербія і Польшча. Нягледзячы на цяжкі год, доля Украіны на рынку фрыланс-праграмавання ўпала толькі на 7,6%.

На 6 месцы Беларусь з 3,5% рынку аўтсорс-праграмавання на фрыланс-біржах.

Доля Беларусі ў параўнанні з 2013 годам упала на 10%. Рэкардсмен па росце — Чарнагорыя з 150% росту за год, за ёй ідуць Славакія і Сербія. Самае значнае падзенне ў Латвіі, 33% за год.

Самыя высокааплатныя фрылансеры Усходняй Еўропы — эстонцы, якія зарабляюць 26,9 даляраў на гадзіну. За імі — расіяне (25,9$) і чарнагорцы (25,4$).

Чацвертае месца дзеляць палякі і беларусы, што атрымліваюць за працу фрылансера 25,3 даляры на гадзіну.

Цікава супастаўляюцца дзве лічбы ў рэйтынгах. Чарнагорыя, што павялічыла сваю долю на рынку на 150%, знізіла паказнік заробку на 24%. А Латвія, што павялічыла заробак на гадзіну амаль на 30%, страціла 33% рынку.

Абсалютная большасць замоў усходнееўрапейскім фрылансерам, 44%, паступае з ЗША. На другім месцы з 8,3% Вялікабрытанія, за ёй з 5,7% Аўстралія. Найбольшы рост колькасці замоў — 300% — паказала Балгарыя, а найбольшы спад, на 63,6%, — Арабскія Эміраты.

Найбольш шчодра працу усходнееўрапейскіх фрылансераў аплочвае Ліхтэнштэйн — 53,7 даляраў на гадзіну. Сярод топ-10 замоўцаў самая высокая аплата ў Швецыі — 26,6 даляраў на гадзіну.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?