Джэк Ма. Фота: freshdialogues.com

Джэк Ма. Фота: freshdialogues.com

Заснавальнік і галава рады дырэктароў Alibaba падняўся ў рэйтынгу мільярдэраў свету пасля таго, як адно з падраздзяленняў яго кампаніі, Zhejiang Ant Small & Micro Financial Services Group, было ацэненае ў 50 млрд даляраў. Гэта падвысіла ацэнку яго маёмасці адразу на 10 млрд даляраў. Падраздзяленне распрацоўвае плацёжную сістэму Alipay (аналаг PayPal), Ма валодае паловай кампаніі.

З 35 млрд маёмасці Ма выйшаў на 13 месца ў рэйтынгу мільярдэраў і абагнаў заснавальніка Facebook ды самага маладога мільярдэра Марка Цукерберга.

Alibaba Group вядзе бізнес інтэрнэт-гандлю як між кампаніямі (Alibaba.com), так і ў сферы рознічных продажаў (AliExpress.com). Сумарны кошт групы ацэньваецца ў 231 млрд даляраў.

Самым багатым чалавекам планеты застаецца заснавальнік Microsoft Біл Гейтс. На яго рахунку 83 млрд даляраў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?