Рабочы візіт прэм'ер-міністра Беларусі Андрэя Кабякова ў Расійскую Федэрацыю адбудзецца 5-6 лютага.
6 лютага ў дзяржаўнай рэзідэнцыі «Горкі» пад старшынствам Андрэя Кабякова пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета. Кіраўнікі ўрадаў дзяржаў — членаў Еўразійскага эканамічнага саюза разгледзяць актуальныя аспекты функцыянавання інтэграцыйнага аб'яднання, а таксама пытанне аб далучэнні Кыргызстана да дамовы аб ЕАЭС.
Праграмай візіту прадугледжаны перамовы Андрэя Кабякова з прэм'ер-міністрам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым.





