Чарговы Тыдзень беларускай кухні пройдзе ў рэстаранах і кавярнях Мінска з 16 па 22 лютага, паведамілі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама.

i24.com.ua

i24.com.ua

У кулінарнай акцыі прымуць удзел 27 аб'ектаў грамадскага харчавання. Падчас Тыдня беларускай кухні кавярні і рэстараны прапануюць сваім наведвальнікам пакаштаваць селядцовыя грэнкі коштам Br35 тыс., боршч па-віленску за Br25 тыс., рыбу пад смятанным соусам з прыпушчанай гароднінай (Br65 тыс.), свіны кумпяк у слівавым соўсе з бульбяным пюрэ (Br85 тыс.) і кісель з журавін (Br15 тыс.).

У кулінарнай акцыі бяруць удзел 27 аб'ектаў грамадскага харчавання:

Першамайскі раён:
рэстаран «Васiлькi»;

Маскоўскі раён:
кафэ «У гаспадынi», рэстаран «Мінск», рэстаран «Праванс», рэстаран «Гасціны двор»;

Завадскі раён:
рэстаран «Турыст», кавярня «Традыцыі»;

Фрунзенскі раён:
рэстаран «Губерня», рэстаран «Васiлькi», кавярня «Імбір»,кавярня «Грынкі»;

Савецкі раён:
рэстаран «Старыя традыцыі», рэстаран «Васiлькi», кавярня «Сыты тата»

Кастрычніцкі раён:
кавярня«Стары двор», рэстаран «Васiлькi»,кавярня «Чкалаўкафэ», рэстаран «Раздолле»;

Ленінскі раён:
рэстаран «Кружкі», рэстаран «Васiлькi»;

Партызанскі раён:
кавярня «Бярозка», кавярня «Скіф», кавярня «Мядзведжы кут», кавярня «Шляхецкi маёнтак», кавярня «Сатурн»;

Цэнтральны раён:
кавярня «Карчма на Паркавай», кавярня «Мая дарагая».

Тыдзень беларускай кухні праводзіцца ў Мінску па ініцыятыве галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама і пры падтрымцы грамадскага аб'яднання беларускіх кухараў «Суполка кухараў». Згодна з правіламі акцыі, усе яе ўдзельнікі павінны трымацца аднолькавых цэн і рэцэптуры. Папярэднія Тыдні беларускай кухні прайшлі ў сталіцы ў верасні і снежні 2013 года, а таксама ў лютым-сакавіку, жніўні і лістападзе 2014-га.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?