На сённяшняй, папулярнай у мінскіх пенсіянераў ярмарцы, што праходзіць у Палацы мастацтва, быў заўважаны былы апошні першы сакратар ЦК КПБ Анатоль Малафееў з жонкай.
Тут даволі мнагалюдна, бо шмат тавараў, харчовых і прамысловых, можна набыць з добрымі скідкамі.
Анатоль Аляксандравіч абыйшоў амаль усе гандлёвыя пункты, цікавіўся посудам, перабіраў прыгожыя джэмперы, пастаяў у чарзе у прымерачную кабінку, і у рэшце рэшт пакінуў ярмарку не з пустымі рукамі.





