Маўзалей Леніна ў Маскве закрыюць на два месяцы ў сувязі з правядзеннем планавых прафілактычных работ.
rg.ru
Маўзалей не будзе прымаць наведвальнікаў з 16 лютага да 16 красавіка.
У рамках прафілактычных работ з целам «правадыра сусветнага пралетарыяту» будуць працаваць спецыялісты Усерасійскага інстытута лекавых і араматычных раслін.
Такія працы праводзяцца ў маўзалеі раз на два гады. З перыядычнасцю раз на некалькі гадоў Леніну мяняюць касцюм.





