Біржавы курс даляра ў адносінах да расійскага рубля перавысіў 68 рублёў. Пра гэта сведчаць звесткі таргоў Маскоўскай біржы.
У прыватнасці, на 21.49 маскоўскага часу курс даляра вырас на 2,96 рубля, да 68,13 рубля.
Курс еўра да гэтага часу падняўся на 2,83 рубля і склаў 77,75 рубля. Раней паведамлялася, што сусветныя цэны на нафту падаюць у межах 7%.
Сёння на БВФБ у Мінску курс расійскага рубля склаў 232 беларускія (г.зн. курс на чацвер), тады як курс даляра наогул знізіўся да 15 150 беларускіх.
Але ў Маскве на адкрыцці таргоў раніцай курс даляра апускаўся ніжэй за 65 расійскіх.





