leparisien.fr

leparisien.fr

Прэзідэнт Францыі Франсуа Алянд заявіў, што Францыя не вітае ідэю прыняцця Украіны ў НАТА.

Пра гэта ён заявіў на прэс-канферэнцыі ў Парыжы ў чацвер, 5 лютага, перадае Reuters.

Кіраўнік французскай дзяржавы паведаміў, што ён і канцлер ФРГ Ангела Меркель у другой палове дня адпраўляюцца ў Кіеў з новай мірнай ініцыятывай.

У Кіеве пры гэтым ужо знаходзіцца дзяржсакратар ЗША Джон Керы.

«Разам з Ангелай Меркель мы вырашылі вылучыць новую ініцыятыву. Мы зробім новую прапанову па вырашэнні канфлікту, заснаваную на тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны», - заявіў Алянд.

Паводле яго слоў, мэта іх з Меркель паездкі ў Кіеў — узгадніць тэкст, які стане прымальны для ўсіх бакоў.

Таксама стала вядома, што ў пятніцу, 6 лютага, Алянд і Меркель павінны ў Маскве сустрэцца па тым жа пытанні дасягнення мірнага вырашэння ўкраінскага крызісу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна