У 2015 г. грамадзян, якія знаходзяцца ў запасе, заклічуць на ваенныя зборы. Указ падпісаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Дакумент апублікаваны на інфармацыйна-прававым партале «Гарант.ру».

Указ датаваны 5 лютага і ўступае ў сілу з дня падпісання.

Запаснікі прызываюцца ва Узброеныя сілы Расіі, Унутраныя войскі МУС Расіі, органы дзяржаховы і федэральнай службы бяспекі. Іх дапускаецца адпраўляць на зборы не часцей за адзін раз у тры гады, працягласцю не больш за два месяцы.

Усе, якія атрымалі павесткі, абавязаны на працягу двух сутак прыбыць па месцы выкліку. За няяўку без паважнай прычыны належыць штраф ад 100 да 500 расійскіх рублёў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?