Галівудскія акцёры Джоні Дэп і Эмбер Хёрд ў аўторак, 3 лютага, афіцыйна зарэгістравалі свой шлюб. Цырымонія прайшла ў доме знакамітасцяў у Лос-Анджэлесе, паведамляе часопіс People са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Джоні і Эмбер, vschicagomagazine.com

Джоні і Эмбер, vschicagomagazine.com

7-8 лютага на асабістым востраве Дэпа на Багамах пройдзе яшчэ адна цырымонія, на якую запрошаны 50 сяброў і сваякоў пары. На мерапрыемстве будуць прысутнічаць дзеці Дэпа ад першага шлюбу. Нявеста надзене сукенку ад дызайнера Стэлы Макартні. Частку гасцей жаніх размесціць на сваёй яхце Vajoliroja.

51-гадовы Дэп і 28-гадовая Хёрд былі заручаныя каля года. Яны пазнаёміліся на здымках фільма «Ромавы дзённік» ў 2010 годзе.

Да гэтага Эмбер Хёрд прызнавалася, што яна бісексуалка, і чатыры гады была ў адносінах з гавайскай мастачкай і фатографам Тасяй ван Ры.

Эмбер і Тася, zimbio.com

Эмбер і Тася, zimbio.com

З папярэдняй каханай, Ванэсай Парадзі, Джоні Дэп разышоўся ў чэрвені 2012 года пасля 14 гадоў сумеснага жыцця. Тады паведамлялася, што Дэп сышоў ад Парадзі да Эмбер Хёрд, пасля інфармацыя пацвердзілася. Джоні і Эмбер жывуць разам ужо каля двух гадоў. Ванэса Парадзі і Джоні Дэп не былі афіцыйна жанатыя і неаднаразова казалі пра тое, што не спяшаюцца афармляць свае адносіны. За час іх рамана ў акцёраў нарадзіліся двое дзяцей, дачка Лілі-Роўз і сын Джэк. Ванэса стала першай, каму Джоні паведаміў пра будучае вяселле.

Джоні і Ванэса, inminds.com

Джоні і Ванэса, inminds.com

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?