У школы Беларусі з наступнага навучальнага года вернецца курс «Сусветная мастацкая культура». Аб гэтым паведаміў сёння міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў.

«Курс «Сусветная мастацкая культура» ўводзіцца ў школах з наступнага навучальнага года. У кожнай паралелі ён будзе называцца па-свойму, у залежнасці ад таго, што менавіта будзе вывучацца ў гэтым класе», — растлумачыў міністр.

Паводле слоў Міхаіла Жураўкова, беларуская культура як частка агульнай сусветнай культуры таксама будзе вывучацца. «Мы грамадзяне сваёй краіны і павінны ведаць сваю культуру», — дадаў ён.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?