Апошнім часам у Беларусі ўсё больш становяцца запатрабаванымі паслугі мужчын-прастытутак, паведаміў на прэс-канферэнцыі 6 лютага ў Мінску намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Сяргей Колтун.

Паводле яго слоў, зараз на ўліках органаў унутраных спраў за заняткі прастытуцыяй знаходзяцца 1.950 асоб, у Мінску — 860. 

«Зараз на аператыўных уліках знаходзяцца прыкладна 60 мужчын за заняткі прастытуцыяй. Прычым гэта не толькі мужчыны, якія прапаноўваюць сексуальныя паслугі жанчынам, але і мужчыны, якія аказваюць такія паслугі за ўзнагароду мужчынам», — удакладніў прадстаўнік МУС.

У 2014 годзе да адказнасці за заняткі прастытуцыяй прыцягнуты 1.377 чалавек. Пакаранне ў выглядзе арышту прымянялася ў кожным трэцім выпадку.

«Актывізацыя дзейнасці праваахоўных органаў дазваляе нам стрымліваць маштабы распаўсюджвання прастытуцыі ў краіне», — заявіў Колтун.

Ён таксама паведаміў, што з 81 устаноўленай ахвяры сексуальнай эксплуатацыі больш як 60% зведалі гэта насілле на тэрыторыі Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?