Ахіепіскап Атавы і Канады Серафім у чэрвені 2014 года. Фота: JAMES TURNER/FREE PRESS FILES

Ахіепіскап Атавы і Канады Серафім у чэрвені 2014 года. Фота: JAMES TURNER/FREE PRESS FILES

Ахіепіскап Атавы і Канады Серафім прызнаны вінаватым у сэксуальным гвалце і адпраўлены ў выпраўленчую ўстанову, паведаміла канадскае выданне Winnipeg Free Press.

У студзені 2014 года суд у Манітобе (правінцыя Вініпег, Канада) разгледзеў сведчанні аб падзеях, якія мелі месца ў сярэдзіне 1980-х гг., у той час, калі будучы архірэй Праваслаўнай Царквы быў святаром у Вініпегу. Суд абвінаваціў яго ў сэксуальным дамаганні да непаўналетняга.

Пасля таго як 5 лютага Апеляцыйны суд у Манітобе адхіліў апеляцыю адвакатаў, былы іерэй быў адпраўлены для адбыцця 8-месячнага пакарання ў папраўчым цэнтры.

Паводле sedmitza.ru, Серафім (Kenneth William Storheim), ахіепіскап Атавы і Канады, з'яўляўся кіруючым архіерэем епархіі Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы на тэрыторыі Канады, сакратаром Святога Сінода і старшынёй Аддзела знешніх зносін Праваслаўнай Царквы ў Амерыцы.

Ён нарадзіўся ў Эдмантане (штат Альберта) ў 1946 годзе ў сям'і нарвежска-шатландскіх выхадцаў, якія належалі да Лютэранскай царквы. Ён быў прыняты ў праваслаўную царкву ў 1978 г. Да свайго пастаўленьня ў біскупы жыў у Нова-Валаамскім манастыры ў Фінляндыі, служыў парафіяльным святаром у шэрагу прыходаў у ЗША і Канадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?