Канцлер Германіі Ангела Меркель сумняваецца ў поспеху перамоваў 6 лютага ў Крамлі з прэзідэнтам Расіі і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам пра канфлікт на Украіне, піша Reuters.

«Не ясна, ці прынясуць поспех нашы ўчорашнія перамовы ў Маскве. Аднак мы з прэзідэнтам Францыі лічым, што мы павінны былі паспрабаваць. Мы абавязаны гэта зрабіць, прынамсі, для людзей ва Украіне», — сказала Меркель на Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы.

Канцлер не бачыць ваеннага рашэння ўкраінскага крызісу і не падтрымлівае пастаўку ў Кіеў смяротнай зброі. Яна падкрэсліла, што Еўропа хоча будаваць бяспеку разам з Расеяй.

На думку Алянда, перамовы з Пуціным былі «адным з апошніх шанцаў» на мір.

«Калі праваляцца пошукі не проста кампрамісу, але доўгатэрміновага мірнага пагаднення, то выніковы сцэнар відавочны — гэта вайна», — цытуе AFP словы Алянда.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?