Міністр працы і сацыяльнай абароны Мар'яна Шчоткіна ў суботу ў ходзе агульнарэспубліканскай прамой тэлефоннай лініі па пытаннях сацыяльна-працоўнай сферы агучыла планы ўрада ў пенсійнай палітыцы.

У прыватнасці, неаднаразова гучала пытанне, ці не плануецца зноў павысіць планку стажу для прызначэння пенсіі.

Як вядома, з 1 студзеня бягучага года зменены парог стажу для пенсіі па ўзросце і за выслугу гадоў: ён павялічаны з 10 да 15 гадоў. Умова аб наяўнасці 15-гадовага мінімальнага стажу працы будзе прымяняцца толькі да новых прызначэнняў пенсій.

Тым, хто не мае мінімальнага 15-гадовага (або устаноўленага для асобных катэгорый 5-гадовага) стажу працы з выплатай абавязковых страхавых узносаў,

сацыяльная пенсія будзе прызначацца на 5 гадоў пазней: мужчынам — па дасягненні ўзросту 65 гадоў, жанчынам — 60 гадоў.

Гэтыя змены не закранаюць дзяцей-інвалідаў, інвалідаў, у тым ліку інвалідаў з дзяцінства, дзяцей у выпадку страты карміцеля і інш.

Мар'яна Шчоткіна запэўніла: пытанне аб далейшым павышэнні парога стажу на парадку дня не стаіць. Роўна як і пытанне аб павышэнні пенсійнага ўзросту.

Традыцыйна прагучала зададзены пытанне аб верагоднасці змен у дачыненні да пенсіянераў, якія працуюць. І прагучаў традыцыйны адказ міністра — такія змены не плануюцца.

Мар'яна Шчоткіна праінфармавала аб навацыях ўказа №570 «Аб удасканаленні пенсійнага забеспячэння», якім прадугледжаны меры па павышэнні пенсій за працяглы стаж працы. Гэтыя меры ўступаюць у сілу паэтапна: з 1 студзеня 2015 года і з 1 студзеня 2016 года. Так, з 1 студзеня гэтага года ўжо адбылося павышэнне пенсій асобам, якія дасягнулі агульнаўстаноўленага пенсійнага ўзросту, якія мелі доўгі стаж працы з невысокімі заробкамі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру