Мінскае «Дынама» ў чарговым матчы КХЛ перамагло на «Мінск-Арэне» «Югру» (3:1).
За 7 матчаў да завяршэння рэгулярнага чэмпіянату, падапечныя Любаміра Покавіча гарантавалі сабе месца ў розыгрышы плэй-оф.
На рахунку мінскага «Дынама» 94 ачкі ў 53 матчах. У 9-й каманды Заходняй канферэнцыі — 71 бал.





