Мірны план прэзідэнта Францыі Франсуа Алянда і канцлера Германіі Ангелы Меркель па ўрэгуляванні сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны прадугледжвае стварэнне пашыранай дэмілітарызаванай зоны — шырынёй ад 50 да 70 кіламетраў. Такую інфармацыю распаўсюдзіла агенцтва Press Association са спасылкай на прэзідэнта Францыі, які выступаў у эфіры тэлеканала France 2.

Аланд таксама заклікаў да «досыць шырокай» аўтаноміі для паўднёва-ўсходніх рэгіёнаў Украіны, перадае ТАСС. «Гэтыя людзі ваявалі. Складана будзе прымусіць іх весці звычайнае жыццё», — адзначыў французскі прэзідэнт.

5 лютага, Меркель і Алянд пабывалі ў Кіеве, дзе абмеркавалі мірнае ўрэгуляванне з Пятром Парашэнкам. Аб выніках сустрэчы не паведамлялася, аднак пазней у адміністрацыі Парашэнка адзначылі, што ідэя федэралізацыі Украіны не абмяркоўвалася.

Перамовы Меркель, Алянда і прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна ў Маскве па сітуацыі ва Украіне адбыліся 6 лютага. Падрабязнасці сустрэчы не разгалошваліся.

У суботу, 7 лютага, прэзідэнт Алянд заявіў, што калі ў ходзе перамоваў па мірным урэгуляванні канфлікту на ўсходзе Украіны не атрымаецца дасягнуць ўстойлівага пагаднення, то Данбас чакае вайна.

Чакаецца, што вынікі будуць падведзеныя 8 лютага ў ходзе тэлефоннай размовы ў «нармандскім фармаце» (Расія, Украіна, Германія, Францыя).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0