кremlin.ru

7 лютага ў Сочы адсвяткавалі год з пачатку ХХІІ Зімовых Алімпійскіх Гульняў, што прайшлі ў Расіі з 7 па 23 лютага 2014 года

У суботу ў Сочы, у палацы зімовага спорту «Айсберг», прайшло святочнае лядовае шоу «Год пасля Гульняў», якое наведалі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін, кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Кіргізіі Алмазбек Атамбаеў, старшыня ўрада Расіі Дзмітрый Мядзведзеў, міністр спорту Расіі Віталій Мутко, старшыня Каардынацыйнай камісіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Жан-Клод Кілі, выканаўчы дырэктар Алімпійскіх Гульняў МАК Жыльбэр Фелі, паведамляе прэс-служба кіраўніка Расіі.

Як паведамілі ў панядзелак, 2 лютага, афіцыйныя беларускія СМІ Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з кароткатэрміновым адпачынкам у Сочы. Пазней з'явілася інфармацыя, што ў нядзелю, 8 лютага, плануецца яго сустрэча з Уладзімірам Пуціным.

Глядзі таксама на тэму «Года Алімпіяды»: Віктар Шэндэровіч. Хрэн з ёй вайной, святкуй і ганарыся!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру