На Тыдні Высокай моды ў Парыжы дызайнеры, сярод іншага, паказалі вясельныя сукенкі. Усе іх аб’ядноўваў вобраз прынцэсы.

Valentino, Jean Paul Gaultier, Elie Saab, Christian Dior, Zuhair Murad на сваіх паказах як адзін адмовіліся ад лаканічнасці і акунулі свае калекцыі ў бязважкія празрыстыя тканіны, класічныя сілуэты, аздобленыя карункамі з крышталёў.

Калі нехта на паказах і не адчуў сябе прынцэсай, то прынамсі на ўласныя вочы пабачыў, як яна мусіць выглядаць.

Мора бліскавак і кіламетры найтанчэйшага шоўку, адценні шампанскага і сметанковага марожанага і па-дзявочаму пяшчотны дэкор.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру