Сацыяльная сетка I.TUT.BY альбо «Я тут», з нядаўняга часу вядомая як «Знаёмствы TUT.BY», спыніла дзейнасць 19 студзеня 2015 года. Усе фота і паведамленні пакуль захоўваюцца на серверах, але будуць выдаленыя 20 красавіка.

Спампаваць архіў перапіскі і фатаздымкаў можна да 20 красавіка на старонцы I.TUT.BY.

Немагчымасць далейшай падтрымкі сервісу адміністрацыя тлумачыць тэхнічнымі прычынамі.

«Для нас гэта такая жа навіна, як і для вас. За 7 год яскравай гісторыі Ятута на сайце зарэгістраваліся больш за 3 206 350 карыстальнікаў», — піша адміністрацыя ў развітальным лісце. За час існавання сацсеткі карыстальнікі запампавалі ў сярэднім 1,1 здымак на чалавека і адаслалі 26,1 паведамлення на чалавека.

***

У канцы 2014 года закрылася іншая беларуская сацсетка VSeti.by. Самай папулярнай у Беларусі застаецца расійская сацсетка «УКантакце»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?