У выніку абстрэлу Краматорск загінулі сямёра грамадзянскіх асоб і чацвёра вайскоўцаў.

Пра гэта на пасяджэнні Рады паведаміла упаўнаважаны прэзідэнта па мірным урэгуляванні сітуацыі на Данбасе, дэпутат Вярхоўнай Рады ад фракцыі «Блок Пятра Парашэнкі» Ірына Герашчанка.

«Сярод грамадзянскага насельніцтва загінула 7 чалавек… Калі казаць пра страты сярод нашых вайскоўцаў, то 4 вайскоўцаў на гэтую хвіліну загінулі», — сказала Герашчанка.

Акрамя таго, па яе словах, сярод мірнага насельніцтва 20 параненых, 9 з якіх у вельмі цяжкім стане.

Галоўная ваенная пракуратура па факце артылерыйскага абстрэлу горада Краматорск распачала крымінальную справу па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 258 КК Украіны (тэрарыстычны акт).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?