У Данецку жывуць двое маіх стрыечных братоў — Валянцін і Юрый Яўсейчыкі. У канцы 60-х ад «шчаслівага» калгаснага жыцця на шахты Данбаса з’ехаў мой родны дзядзька Мікалай Іванавіч Яўсейчык. Ажаніўся ён з вельмі прыгожай украінкай Любоўю Рыгораўнай — настаўніцай украінскай мовы і літаратуры. Усе яны вольна размаўлялі па-руску, па-беларуску, па-ўкраінску.

Я быў на вяселлі брата Юрыя. Дык вось, 50—60% мужчын, якія былі на вяселлі — беларусы, сябры майго дзядзькі Колі і цёткі Любы. Амаль 100% насельніцтва мястэчка — шахцёры-беларусыі іх жонкі-ўкраінкі, дзеці, народжаныя ва Украіне, але з прозвішчамі бацькоў-беларусаў.

У Луганскай вобласці жывуць мае сябры маладосці. З лістапада 1971 года па лістапад 1973 мы праходзілі тэрміновую службу ў 213 асобным вузле сувязі 11-га корпуса войскаў СПА 2-й асобнай арміі СПА СССР. Усе яны: Валодзя Пасечнік, Валодзя Серабранскі, Юрый Яцко, Паша Луганскі, Валодя Калеснік і яшчэ тры дзясяткі прозвішчаў — украінцы. Сёння ім, як і мне, па 61 году. А Паўлу Луганскаму — 65. І за што ім выпаў такі лёс — стаць «апалчэнцамі» і ваяваць супраць уласнага народа?

Ваяваць супраць Юры Паршына з Мічурынска Тамбоўскай вобласці, Сяргея Дудніка з Растоўскай вобласці, супраць саслужыўцаў з Валгаграда, якія прыйшлі ва Украіну абараняць рускамоўнае насельніцтва ад «бандэраўцаў». Але я памятаю два дзясяткі прозвішчаў саслужыўцаў з Валынскай, Цярнопальскай, Ровенскай абласцей, бацькі якіх ваявалі на баку Чырвонай Арміі і ніяк не маглі быць «бандэраўцамі».

Тое, што цяпер адбываецца ва Украіне, — гэта страшна. Каб зразумець прычыны таго, што адбываецца цяпер, трэба вярнуцца ў пачатак 90-х гадоў мінулага стагоддзя. Ужо тады ўскладніліся няпростыя адносіны Расіі і Украіны з-за Чарнаморскага флоnу. І дзіўная рэч: усе сродкі масавай інфармацыі ў Маскве і Кіеве, пачалі гаварыць пра вайну. Былі спрэчкі з Казахстанам з нагоды касмадрома Байканур — пра вайну не гаварылі і не пісалі. З Таджыкістана амаль усіх рускіх выціснулі — усе маўчалі, а вось з Украінай…

Калі хто з палітыкаў выступіць з непрадказальнымі заявамі, усе адразу: вайна, вайна… Так, Крым даўно ператварыўся ва ўсесаюзны адстойнік, куды ўсімі праўдамі і няпраўдамі спрабавалі трапіць адстаўнікі. Так, Крым, як і ўсе «ўсесаюзныя здраўніцы» задоўга да распаду Савецкага Саюза ўвайшоў у рынак. Таму крымчане былі зацікаўленыя ў далучэнні да Расіі. Але сапраўдная прычына цікавасці Масквы была закапаная глыбей: у Чорным моры ёсць нафта…

Лідар Народнага руху Украіны Вячаслаў Чарнавіл у 1994 годзе сказаў: «Калі Расія не будзе ўмешвацца ў справы Украіны, то ў Крыме ўсё наладзіцца». Але ён засцерагаў: «Калі сітуацыя ў Крыме дойдзе да адкрытых канфліктаў, гэта прывядзе не толькі да распаду Украіны. Будзе ўвогуле распад усёй еўрапейскай прасторы з тымі ці іншымі сцэнарамі. Я баюся, што пажар можа ахапіць не толькі Украіну і Расію, але і значную частку Еўропы. Гэта як запад да бомбы».

А ўкраінскія палітыкі спрачаліся і не знаходзілі рашэння па Крыме… Тады, у 1994 годзе, мала хто думаў, што між Украінай і Расіяй магчымая вайна. Бо гэта ж два славянскія народы, блізкія па культуры, мільёны змешаных шлюбаў. Але яшчэ і таму, што тады ва Украіне была атамная зброя… Досвед войнаў на постсавецкай прасторы паказаў, што рана ці позна да- вядзецца вярнуцца да палітычнага дыялогу. І вось цяпер, у студзені 2015 года, калі расійскае тэлебачанне паказвае «апалчэнцаў» у разбураным аэрапорце Данецка, на рукавах куртак вайскоўцаў я бачу шаўроны марской пяхоты Расіі…

Таму расійскія каналы больш не ўключаю. Амаль усе дамы ў мястэчку шахцёраў на ўскрайку Данецка, дзе жылі браты- беларусы, знішчаныя. У тым ліку і брата майго дом…

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру