З кожнага аўтамабіля бяруць падатак. Афіцыйна, яго трацяць на дарогі. Але ж як!

10 студзеня гэтага года ў вёсцы Лунна, што на Мастоўшчыне, на вуліцы Явара праводзілі ямачны рамонт. Вуліца тая была заасфальтаваная не без майго ўдзелу ў часы дэпутацтва ў сельсавеце. Але ж, вядома, усё зношваецца, тым больш дарога. Дык вось, едзе трактар з прычэпам, поўным сумесі каменьчыкаў у смале. Двое мужчын з прычэпа кідаюць сумесь у ямкі на дарозе. За імі ідзе хлопец, усё гэта разраўноўвае нагой, прытоптвае і ідзе далей. Дык хаця б шуфля далі хлопцу, каб разраўноўваў! Хоць бы трамбоўку зрабілі!

За імі едзе машына з газавым балонам на кузаве. Мужык гарэлкай разагравае гэтую сумесь, каб склеілася. Вось такі ямачны рамонт!

Дык нармальна будзе заасфальтавана за на шыя з вамі грошы? Яно, безумоўна, праехаць стала лепш, але ці надоўга? 30 хвілін працы, 300 метраў рамонту. Але ж тыдзень, два — і ўсё коламі вынесуць.

Не, не будзем мы ніколі добра жыць, калі не будзе гаспадара — ад фермы да дарогі. Як шкада патрачаных 20 гадоў жыцця без надзеі!

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру