У актавай зале ўпраўлення сталічнай ДАІ прайшоў чарговы занятак па ідэалагічнай падрыхтоўцы для супрацоўнікаў апарата ГУУС Мінгарвыканкама.

guvd.gov.by

guvd.gov.by

Выступіць перад праваахоўнікамі з лекцыяй на тэму «Беларуская мова як фактар умацавання нацыянальна-дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь» быў запрошаны доктар філалагічных навук, прафесар, вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры імя Я. Купалы Нацыянальнай акадэміі Навук, член беларускага Саюза пісьменнікаў Іван Васільевіч Саверчанка.

«Для кожнага народа мова – гэта спосаб самаідэнтыфікацыі, – адзначыў ва ўступным слове намеснік начальніка ГУУС Сяргей Мацко. – Гэта захавальнік інфармацыі пра гісторыю, культуру, продкаў, традыцыі. І наша мова – гэта, без сумненняў, наша спадчына. Давайце будзем яе берагчы і памнажаць».

У сваім выступе Іван Саверчанка расказаў не толькі пра вытокі беларускай мовы, але і яе ролю ў справе станаўлення нашай дзяржаўнасці.

Прафесар Саверчанка з'яўляецца аўтарам кніг па гісторыі і літаратуры. Адну з іх, дзе сабраны гістарычныя эсэ пра легендарных асоб нашай краіны, аўтар цікава прэзентаваў на сустрэчы. У сваю чаргу, намеснік начальніка ГУУС Сяргей Мацко ўручыў госцю падзячны ліст ад кіраўніцтва сталічнай міліцыі.

guvd.gov.by

guvd.gov.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?