13 лютага з 15:00 да 17:00 у павільёне «Тэхналогіі» на стэндах Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу ў «Белэкспа» (пр-т Пераможцаў 14) адбудзецца сустрэча з аўтарам кнігі «Артылерыя Нясвіжскага замка» Міколай Волкавым. На сустрэчы з аўтарам можна будзе падпісаць свежанабытую кнігу, а таксама набыць і іншыя кнігі выдавецтва па найлепшых коштах.

У кнізе разглядаецца гісторыя фармавання і развіцця артылерыі Нясвіжскага замка ў XVI—XVIII стст., а таксама прасочваецца лёс нясвіжскіх гармат у XIX—XX стст.

Кніга будзе карысная як для спецыялістаў, так і для ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй узбраення Беларусі перыяду Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.

Мікола Волкаў – беларускі гісторык маладой генерацыі. Выпускнік гістарычнага факультэта БДУ. Паспяхова скончыў магістарскія праграмы «Ахова і інтэрпрэтацыя гісторыка-культурнай спадчыны» ў ЕГУ і «Мастацтвазнаўства» ў Інстытуце падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі. Зараз працуе малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце гісторыі НАН Беларусі, дзе рыхтуе кандыдацкую дысертацыю. За час актыўнай навуковай дзейнасці прайшоў даследчыя стажыроўкі ў Універсітэце Марціна Лютэра ў Хале (Германія), Варшаўскім універсітэце (Польшча), Вольным універсітэце Берліна (Германія), Вільнюскім універсітэце (Літва). Асноўная сфера навуковых інтарэсаў – гісторыя фартыфікацый, артылерыі, ваеннай справы, архітэктуры і горадабудаўніцтва Вялікага Княства Літоўскага ў перыяд ранняга Новага часу. Аўтар шматлікіх публікацый у навуковых выданнях Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны.

Кніга выпушчана ў свет выдаўцом Андрэем Янушкевічам. Большасць здымкаў і ілюстрацый кнігі публікуецца ўпершыню.

З асобнымі раздзеламі і зместам выдання можна ўжо сёння азнаёміцца на сайце

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0