mvd.gov.by

mvd.gov.by

Галоўны рэдактар «СБ» Павел Якубовіч апублікаваў матэрыял «Мир на ладонях» на сайце БелТА, пра апошнія падзеі вакол Данбаса.

Што рабіць пасля заключэння мінскіх дамоўленасцей? Цяпер, на думку галоўнага рэдактара, «… і Маскве, і Кіеву трэба згарнуць градус нянавісці і крывадушнасці на тэлеканалах, адным схаваць куды далей упадабаныя слоўцы наконт «бандэраўскай хунты карнікаў», калі гаворка ідзе пра ўрад Украіны, а іншым на палову тону знізіць пафас у дачыненні да «ватнікаў і бандытаў-тэрарыстаў», — піша Якубовіч. — Зразумела, што крыўд, агіды, прагі адпомсціць сабралася вельмі шмат, але ўсё гэта, сябры, прыйдзецца пераадольваць!»

«І вось яшчэ што, — дадае Якубовіч. — Як вядома з народных прыказак-прымавак, паслужлівы дурань небяспечнейшы, чым вораг. Мне здаецца, не вельмі добрую паслугу асэнсавання працэсу аказаў канал НТВ, умудрыўшыся ў нядзелю паставіць у эфір вялікую перадачу пра гераічныя дзеянні савецкіх воінаў у Анголе. Як яны, быўшы з ног да галавы засакрэчанымі, умела вадзілі танкі і верталёты, білі белых з ПАР і чорных з Анголы, пакрыўшы сябе ў джунглях Афрыкі неўвядальнай славай. Усё гэта выдатна, але тыя, хто жыў у 80-я гады, наўрад ці ўзгадаюць, каб тады, 35 гадоў таму, пра ўсё гэта было ў прэсе хоць нейкая любая згадка. На факт удзелу Савецкай Арміі ў ангольскай вайне было накладзена поўнае і непранікальнае табу.

У кожнага ўдзельніка бралі па тры подпісы пра неразгалошваньне. І калі дзе-небудзь у «Нью-Ёрк таймс» ці на трыбуне ААН з'яўлялася якое-небудзь сцвярджэнне на гэты конт, то і тэлебачанне, і радыё, і газеты, а таксама майстры вуснага партыйнага слова гнеўна павышалі голас і зусім шчыра крычалі: «дзе доказ?» і ад усёй душы запэўнівалі савецкі народ і прагрэсіўную сусветную грамадскасць, што ўсё гэта «правакацыя імперыялістаў». Праз 35 гадоў вырашылі распавесці праўду …

Не, не трэба было, па-мойму, менавіта ў гэтыя дні з дапамогай НТВ абуджаць у гледачоў старыя фантомы і выклікаць некантраляваныя асацыяцыі… Ці не так дарагія чытачы?»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0