Reuters.com

Reuters.com

Сітуацыя пад вечар надзвычай складаная. Пэўную частку горада кантралююць незаконныя ўзброеныя фарміраванні. Яны штурмавымі групамі пры падтрымцы браняванай тэхнікі і артылерыі атакуюць нашы пазіцыі. Працягваюцца вулічныя баі. Падраздзяленні Узброеных Сіл Украіны і іншыя вайсковыя фармаванні ажыццяўляюць манеўр падраздзяленнямі і агнём, і робяць усё магчымае, каб стрымаць агрэсію тэрарыстаў», — сказаў начальнік прэс-цэнтра штаба АТА Аляксандр Матузянік.

«Факт так званага «катла» не пацвярджаецца, ёсць адпаведныя дарогі, адпаведныя каналы, па якіх байцам у Дэбальцаве прадастаўляецца усё неабходнае», — падкрэсліў начальнік прэс-цэнтра штаба АТА.

У той жа час, в.а. начальніка прэс-службы Генштаба Уладзіслаў Селязнёў таксама распавёў пра сітуацыю ў Дэбальцаве.

«Ідзе штурм базавага лагера сіл АТА. Баяеікі атакуюць з артылерыі, бранятэхнікі, працягваюцца вулічныя баі. Фактычна частка горада знаходзіцца пад кантролем баевікоў. Іншую кантралююць сілы АТА», - сказаў ён.

Акрамя таго, па словах Селязнёва, адзін з канвояў, які ішоў у акружэнне, быў разбіты.

«Канвой разбілі. Хлопцы патрапілі ў палон. Баевікі ўжо пачалі кампанію, што людзі здаліся добраахвотна. Але гэта няпраўда. Яны патрапілі ў палон падчас бою», - распавёў Селязнёў.

У той жа час, адзін з украінскіх байцоў сказаў, што яны знаходзяцца ў акружэнні.

«Мы ў акружэнні, да нас ніхто не прабіўся», — распавёў баец.

«Сітуацыя вельмі дрэнная, мы знаходзімся ў блакадзе. Дарогі жыцця няма», — паведаміў іншы баец.

У той жа час намеснік начальніка ГУ МУС Данецкай вобласці Ілля Ківа пацвердзіў інфармацыю аб тым, што баевікі праводзяць зачысткі ў частцы Дэбальцава.

«Баевікі паглыбіліся ў горад, па частцы горада праводзяць зачысткі. Нам усё складаней і складаней становіцца ўтрымліваць нашы пазіцыі. Вось кожная хвіліна ў мінус нам», - паведаміў ён у эфіры «5 канала» па тэлефоне.

«Мы альбо павінны паўнавартасна ацаніць сітуацыю і даць магчымасць артылерыі працаваць бесперабойна, што дасць магчымасць адцясніць баевікоў ад нашых пазіцый … Бо, ну, мы ўжо працуем і з імі ваюем у прамым кантакце», - сказаў Ківа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?