Рэжым спынення агню на ўсходзе Украіны па стане на 18.00 быў пераважна выкананы, за выключэннем Дебальцева і Горлаўкі, паведаміла спецыяльная маніторынгавая місія АБСЕ.

У той жа час прадстаўнікі місіі інфармуюць, што ўчора адбываліся і некаторыя парушэнні перамір'я і ў іншых месцах лініі кантакту.

У прыватнасці, каля захопленага баевікамі сяла Шырокіна пад Новаазоўскам недалёка ад Марыупаля група назіральнікаў трапіла ўчора пад абстрэл — снарады ўпалі за некалькі метраў ад іх, гаворыцца ў паведамленні. Члены місіі паведамілі пра тое ўкраінскім ваенным на бліжэйшым блокпосце.

З падобнымі паведамленнямі АБСЕ выступала і ўчора, паведамляючы, што перамір'е парушалася каля Дебальцево.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?