Reuters.com

Reuters.com

Такую заяву расійскі прэзідэнт зрабіў па выніках сустрэчы з прэм'ер-міністрам Венгрыі Віктарам Орбанам у Будапешце ў адказ на пытанне аб тым, як Расія паставіцца да магчымых паставак зброі з ЗША ва Украіну.

«Па-другое, я глыбока перакананы ў тым, што хто б і якую б зброю ні пастаўляў, колькасць ахвяр можа, вядома, павялічыцца, але вынік будзе такі ж, як сёння — гэта непазбежна», - дадаў Пуцін.

Раней 17 лютага дарадца прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі Юрый Бірукоў заявіў, што ўкраінскае міністэрства абароны перадало ЗША спіс неабходнага ўзбраення.

«Амерыканцы не гавораць катэгарычнае не, яны кажуць, што цяпер не прынята рашэнне ў Белым доме, але пакуль яно будзе прымацца — давайце прапрацуем. Таму праца вядзецца. Гаворка ідзе і пра бранятэхніку, і пра ўзбраенне», — растлумачыў ён.

У канцы студзеня, падчас сустрэчы са студэнтамі Нацыянальнага мінеральна-сыравіннага ўніверсітэта «Горны» ў Санкт-Пецярбургу, Пуцін заявіў, што сярод падраздзяленняў Узброеных сіл Украіны ваюе «замежны натаўскі легіён», які мае на мэце, звязанае дасягненнем геапалітычных мэтаў стрымліванне Расіі.

Генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу Енс Столтэнберг назваў заяву аб прысутнасці ва Украіне «легіёна НАТА «нонсэнсам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?