«Генчлербірлігі» Аляксандра Глеба і Арцёма Радзькова пасля чатырох паражэнняў у чэмпіянаце Турцыі адправіў у адстаўку галоўнага трэнера клуба Ільхана Чавчава.

Новым трэнерам каманда прызначаны былы трэнер «Кан'яспора» Месут Бакал.

Пад кіраўніцтвам Месута Бакала Аляксандр Глеб выступаў у «Кан'яспоры» да прызначэння Айкута Каджамана, з якім у Глеба здарыўся канфлікт і хаўбек быў вымушаны пакінуць клуб

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?