Reuters.com

Reuters.com

Віцэ-прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што калі парушэнні перамір'я працягнуцца, «выдаткі для Расіі ўзрастуць».

Нягледзячы на спыненне агню, баі не слабнуць вакол стратэгічна важнага горада Дэбальцава ў Данецкай вобласці.

Прарасійскія сепаратысты сцвярджаюць, што Мінскае пагадненне не распаўсюджваецца на гэты раён, паколькі групоўка ўкраінскіх урадавых сіл там акружаная і знаходзіцца за лініяй судакранання, дзе па дамоўленасцях баявыя дзеянні павінны быць прыпыненыя.

Расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін у аўторак таксама сказаў, што ўкраінскія войскі ў Дэбальцаве акружаны і заклікаў іх здацца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?