3D-сканаванне целаў салдат перад тым, як тыя адправяцца ў бой, забяспечыць вельмі хуткую дапамогу у выпадку цяжкага ранення, лічаць вучоныя з Універсітэта Невады.

Пра гэта паведаміў сайт telegraph.co.uk

Пры існаванні базы дадзеных унутраных органаў і костак салдат можна будзе ігненна замаўляць патрэбныя пратэзы, кажа доктар Джэймс Мэ. Для гэтага могуць выкарыстоўвацца 3D-прынтары.

Ва ўніверсітэце Невады трохпамерныя мадэлі чалавечых целаў ужо дамагаюць пры навучанні студэнтаў у віртуальных аперацыйных.

Дакладныя мадэлі ствараюцца пры дапамозе рэнтгену, ультрагукавага сканавання і магнітна-рэзананснай тамаграфіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?