Фота: droid-life.com

Фота: droid-life.com

Рэалізацыя мабільных сетак 4 пакалення (LTE) пачнецца ў Беларусі ў 2015 годзе, перадае TUT.BY словы міністра сувязі.

Першая базавая станцыя, што падтрымлівае тэхналогію LTE, з’явіцца ў 3 квартале 2015 года.

Рэалізоўваць праект будзе інфраструктурны аператар beCloud («Беларускія воблачныя тэхналогіі»), але схема рэалізацыі пакуль не вызначаная. Верагодным варыянтам будзе продаж 4G-трафіку існуючым мабільным аператарам.

Таксама ў 2015 годзе вырастуць тарыфы на рэгуляваныя паслугі сувязі для фізічных асоб.

Папкоў агучыў намер міністэрства па павелічэнні тарыфаў «да ўзроўню ўзмяшчэння» — за мінулы год «Белтэлекам» страціў каля трыльён рублёў. Зараз падвышэнне тарыфаў узгадняецца з міністэрствам эканомікі.

Падчас прэс-канферэнцыі былі агучаныя наступныя лічбы па Беларусі:

  • 4,5 млн абанентаў фіксаванай сувязі.
  • 11,4 млн абанентаў сотавай сувязі (1,2 сім-карты на чалавека).
  • 2,7 млн карыстальнікаў шырокапалоснага доступу ў інтэрнэт.
  • 0,7 млн карыстальнікаў хуткаснага інтэрнэту па тэхналогіях Ethernet і GPON.
  • 50% абанентаў сотавай сувязі карыстаюцца мабільным інтэрнэтам.
  • 770 Гбіт/с складае знешні інтэрнэт-шлюз.

Чытайце таксама: Мінсувязі захацела атрымаць прыбытак ад Skype і Viber

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?