БелТА

Пра гэта заявіў сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прэзідэнтам Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Сумам Чакрабарці.

«Сёння вельмі сур'ёзная сітуацыя пасля мінскіх пагадненняў у кірунку Дэбальцава. Беларусь магла б адыграць вялікую ролю ва ўрэгуляванні гэтага канфлікту, калі б уцягнутыя ў яго бакі гэтага хацелі», — сказаў беларускі лідар.

«Мы сёння прапанавалі ўкраінскаму і другому боку, уцягнутым у гэты канфлікт, што праблему Дэбальцава можна вырашыць цягам сутак, калі гэтага захочуць Украіна, Расія, ДНР і ЛНР», — адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Мы гатовыя не проста быць пасярэднікам, а дастойна спыніць гэты канфлікт у раёне Дэбальцава і вывесці ўсіх вайскоўцаў Украіны адтуль пад нашы гарантыі, што яны больш ніколі ваяваць не будуць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

— І калі некага напружвае зброя, якой валодаюць сёння вайскоўцы Украіны, акружаныя ў Дэбальцаве, мы гатовыя прыняць на тэрыторыі Беларусі гэтую зброю. Такім чынам, яна ніколі больш не будзе ўдзельнічаць у ваенных дзеяннях».

Пры гэтым Лукашэнка дадаў, што трэба адабрэнне бакоў канфлікту.

«Калі для іх з'яўляецца прыярытэтам жыццё тысяч ні ў чым не вінаватых, акружаных там людзей, то мы гатовыя гэта зрабіць на працягу сутак», — дадаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

«Калі гэта цікава рэальным дзеючым асобам у Дэбальцаве і, у прыватнасці, уцягнутым у гэты канфлікт. Але вы павінны ведаць, што там вельмі шмат розных інтарэсаў, адсюль і розныя падыходы», — адзначыў беларускі лідар.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру