Абутковая кампанія Famous Footwear прадставіла пародыю на серыю відэа Gymkhana. Замест прафесійнага гоншчыка-трукача Кена Блока ў пародыі за руль села маці двух дзяцей, распавядае Mashable.

Мінівэн з рухавіком магутнасцю 550 конскіх сіл на відэа выконвае эфектныя манёўры падчас таго, як на заднім сядзенні сядзяць два дзіцяці.

Насамрэч, кадры з дзецьмі здымаліся асобна ад трукаў, што выконвала каскадзёрка Шона Дагінс, тлумачыць кампанія. Дзеці не падвяргаліся небяспецы.

Відэапародыяй аўтары хацелі паказаць, што «мамы таксама могуць быць клёвымі» ды згуляць на стэрэатыпе пра няўменне жанчын кіраваць аўтамабілем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?