Аляксандр Лукашэнка ў адпаведнасці з пунктам 18 артыкула 84 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь прысвоіў чарговае воінскае званне генерал-маёра палкоўнікам Паўлу Муравейку, Ігару Дземідзенку, Вячаславу Язерскаму, Аляксандру Невяроўскаму.

Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе прэзідэнта.

Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі прысвоена палкоўнікам міліцыі Віктару Дубаўцу і Віктару Сянько.

Палкоўніку ўнутранай службы Аляксандру Худалееву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра ўнутранай службы.

Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена палкоўнікам юстыцыі Аляксею Волкаву, Алегу Шаркову і Максіму Вароніну.

Палкоўніку фінансавай міліцыі Ігару Маршалаву прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра фінансавай міліцыі.

Старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыю Сянько прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу. 

Намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Дубаву прысвоены класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.

Адпаведныя ўказы Лукашэнка падпісаў 18 лютага.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру