Зварыць бульбу, патаўчы, дадаць малако і масла, даць крыху астыць (можна таксама рабіць з пюрэ, якое засталося). У пюрэ дадаць соду, пару лыжак смятаны, яйка ці два. Пасля дадаць мукі, замясіць некрутое цеста. Важна не перасыпаць мукі, цеста мусіць быць мяккае, але адставаць ад нажа.

Начынка — якая заўгодна: з капустай і тушанымі грыбамі, з каўбасой і цыбуляй, гэтыя — з вэнджанай ялавічынай і парэем. Зляпіць піражкі. Добра разагрэць духоўку, на бляху наліць добра так алею і іх пакласці. Выпякаць пры 200 градусах, перавярнуць, калі знізу падсмажацца. Падаваць можна з грыбным соусам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?