12 лютага карэспандэнт «Нашай Нівы» стаў сведкам наступнай сцэнкі. Журналісты стаяць ля плота каля рэзідэнцыі на вуліцы Фрунзе, дзе ідуць перамовы кантактавай групы па Украіне. Жанчына шпацыруе з двума сабачкамі. Яны з нейкай прычыны пачынаюць моцна брахаць у бок журналістаў. «Как их зовут-то?» — пытаецца аператар Lifenews. «Гэтая — Слава, а вось тая — Украіне. Зразумелі?» — адказвае гаспадыня.

На наш допіс пра гэта адгукнулася гаспадыня сабак Кацярына.

«Гэтых сабачак на самом деле зовут Маруся й Булачка ))), — напісала яна нам. — Гэта вест-хайленд-уайт тэр’еры, еўрапейская парода))), таму шануюць еўрапейскія вартасці — свабоду й незалежнассць)))). З павагай да ўсіх, хто пажадаў маім дзяўчаткам здароўя!»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0