Фота: russian7.ru

Фота: russian7.ru

Фаза малаводдзя ў басейне возера Байкал пачалася з прыняцця пастановы ўрада РФ у 2001 годзе. Яна ўсталявала мінімальны ўзровень вады ў 456 метраў, максімальны — 457 метраў. Да таго ўсе 110 год назірання сярэднегадавы прыток вады адпавядаў норме, сцвярджае РИА Новости.

З 2001 года прыток вады ў басейне Байкалу знізіўся на 10%, заключылі эксперты.

Эксперты кажуць, што мінімальны ўзровень вады з пастанаўлення не мае сур’ёзнага навуковага абгрунтавання. Пастанова дазволіла ўдвая знізіць кіраванасць Іркуцкага вадасховішча.

На думку экспертаў, зніжэнне ўзроўню вады прывяло да пагаршэння экалагічнай сітуацыі. Абмяльчэнне возера можа прывесці да знікнення многіх унікальных відаў рыб, зарастання берагоў.

Сёння да крытычнай рыскі ў 456 метраў застаўся 1 сантыметр.

Як паведаміў галава Гідраметцэнтру Расіі, узровень вады ў Байкале да сакавіка можа знізіцца ніжэй за прынятую ўрадам дапушчальную адзнаку.

***

Байкал ёсць адным з найвялікшых азёраў Зямлі, самым глыбокім возерам Зямлі (1637 метраў). Таксама возера называюць самым старажытным (25 млн год) і самым разнастайным па флоры і фаўне сярод прэсных азёр. У 1996 годзе Байкал быў уключаны ў спіс сусветнай прыроднай спадчыны ЮНЭСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?