Кацельня цеплацэнтралі «Заходняя» ў Пінску літаральна лопнула па шве — у адным з памяшканьняў узарваўся ацяпляльны кацёл.

Выбух абрынуў бэтонную сьцяну на плошчы 800 квадратных мэтраў. На шчасьце, ніхто з працаўнікоў не пацярпеў.

Газамазутны кацёл, які ўзарваўся, быў выпушчаны ў 1989 годзе. Ягоная магутнасьць — 100 гігакалёрыяў у гадзіну. Кацельная ацяпляе два мікрараёны і чатыры прамысловыя прадпрыемствы. Усе яны былі пераведзены на рэзэрвавыя крыніцу сілкаваньня.

Паводле ont.by

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру