Фота: mashable.com

Фота: mashable.com

Кампанія Google рыхтуе мадэль платнай падпіскі на Youtube, паведаміў дырэктар відэахостынгу па кантэнце і бізнес-аперацыях Роберт Кінкл.

За абаненцкую плату карыстальнікі змогуць глядзець відэа без рэкламы ўжо ў бліжэйшыя месяцы.

Кампанія цікавілася альтэрнатывамі заробку на рэкламе ўжо даўно. У 2013 годзе каналам з 10 і больш тысячамі падпісантаў была прапанаваная магчымасць уздымання платы за доступ да відэа, аб намерах увесці платную падпіску кампанія казала ў 2014 годзе. Таксама ў 2014 годзе кампанія прадставіла музычны сэрвіс MusicKey, што меў платную падпіску.

***

Youtube быў заснаваны былымі супрацоўнікамі PayPal у 2005 годзе. Першае відэа была размешчанае 23 красавіка таго ж года. У 2006 годзе кампанія Google набыла сэрвіс за 1,65 млрд даляраў. На сёння штохвіліну карыстальнікі Youtube запампоўваюць на сэрвіс 300 гадзін відэа, штомесяц сэрвісам карыстаецца больш за мільярд людзей. Самым папулярным відэа ёсць кліп на песню «Gangnam Style» карэйскага рэпера PSY, яго праглядзелі больш за 2 млрд раз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?