Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Васіль Мацюшэўскі можа змяніць Пятра Пракаповіча на пасадзе старшыні Савета па развіцці прадпрымальніцтва.

Аб гэтым заявіў сёння ў ходзе пасяджэння дзеючы кіраўнік савета Пётр Пракаповіч.

«Я ўнёс прапанову, у якой прасіў назначыць на пасаду старшыні савета асобу, якая можа адразу прымаць рашэнні», — сказаў Пётр Пракаповіч, указваючы на першага віцэ-прэм'ера.

Паводле слоў Пятра Пракаповіча, прапанова ўжо ўнесена на разгляд у Адміністрацыю прэзідэнта. Як растлумачыў журналістам намеснік старшыні савета Сяргей Навіцкі, указ можа быць падпісаны ў бліжэйшы час — на працягу аднаго-двух тыдняў.

Пётр Пракаповіч быў зацверджаны кіраўніком Савета па развіцці прадпрымальніцтва ў лістападзе 2012 года.

***

Чытайце таксама: Ва ўрадзе ўпершыню з'явіўся топ-менеджар з еўрапейскай адукацыяй: гісторыя жыцця Васіля Мацюшэўскага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?