У Сэрбіі першы тур прэзыдэнцкіх выбараў, які адбыўся ў нядзелю, ня выявіў пераможцу. Паводле зьвестак Рэспубліканскай выбарчай камісіі, якая апрацавала больш за тры чвэрці бюлетэняў, лідзіруе апазыцыйны кандыдат — радыкальны нацыяналіст Таміслаў Ніколіч. Ён набраў 39,6 адсотка галасоў.

Ягоны найбліжэйшы перасьледнік, дзейны прэзыдэнт Барыс Тадзіч, атрымаў на 4 адсоткі меней. Гэтыя два кандыдаты выходзяць у другі тур, які адбудзецца праз 2 тыдні. Ніводны зь іншых сямі прэтэндэнтаў на пост прэзыдэнта ня змог набраць больш за 10 галасоў.

На выбарах была адзначана рэкордная для Сэрбіі яўка — у галасаваньні прыняло ўдзел больш за 61 адсотак выбарцаў.

Радио Свобода / Радио Свободная Европа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0