Цэнтральнае РУУС Мінска адшуквае невядомую жанчыну, якая ўчыніла крадзеж у спартыўна-аздараўленчым комплексе «Свет фітнесу». 

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, у адной з наведніц клуба з шафы жанчына выкрала маёмасць. У ліку выкрадзенага: банкаўская карта, з якой праз некалькі хвілін было знята 3 мільёны рублёў, наяўныя грошы — 1,5 млн рублёў, 150 еўра, 70 долараў, два флэш-носьбіты, гадзіннік маркі Clode Bernar. Агульная сума ўрону склала 10 млн рублёў. 

Жанчына, якая ўчыніла крадзеж, на выгляд мае 45-50 гадоў, хударлявага целаскладу, валасы сярэдняй даўжыні, светлыя. 

Міліцыя просіць усіх, хто мае нейкую інфармацыю пра жанчыну на фота, паведаміць пра гэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?