Суркоў у Мінску, які прыехаў «мірыць» «ДНР», «ЛНР» і Украіну, 12 лютага, фота Дзмітрыя Смірнова

Суркоў у Мінску, які прыехаў «мірыць» «ДНР», «ЛНР» і Украіну, 12 лютага, фота Дзмітрыя Смірнова

Кіраўнік Службы бяспекі Украіны Валянцін Налівайчанка абвінавачвае памочніка прэзідэнта Расіі Уладзіслава Суркова ў тым, што ён кіраваў снайперскімі групамі замежнікаў на Майдане Незалежнасці ў лютым 2014 г.

Аб гэтым кіраўнік СБУ заявіў у эфіры тэлеканала «1+1», перадае Еспресо.TV.

Налівайчанка паведаміў, што гэту інфармацыю на допытах паведамілі супрацоўнікі спецпадраздзялення СБУ «Альфа».

«Яны далі канкрэтныя сведчанні пра месцазнаходжанне замежных снайперскіх груп, якія цэлілі і ў мітынгоўцаў…, і ў супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў», — сказаў ён.

Налівайчанка падкрэсліў, што ў праваахоўнікаў ёсць дакументальнае пацверджанне іх супрацьпраўнай дзейнасці ва Украіне.

«У рамках гэтай вытворчасці ёсць пасады, прозвішчы, копіі пашпартоў, даты іх ўезду-выезду, якой сувяззю яны карысталіся, у якіх памяшканнях знаходзіліся, як дарадца прэзідэнта Пуціна Суркоў імі кіраваў у Кіеве …», - сказаў ён.

Налівайчанка таксама адзначыў, што тры групы супрацоўнікаў Федэральнай службы бяспекі Расіі прыязджалі ў Кіеў у снежні 2013 - лютым 2014 года і ажыццяўлялі арганізацыю і планаванне разгону актывістаў Евромайдана.

Акрамя таго, ён падкрэсліў, што вялікая колькасць міліцыянтаў і супрацоўнікаў СБУ аказаліся здраднікамі і супрацоўнікамі замежных спецслужбаў.

У прыватнасці, былы кіраўнік СБУ ў Крыме Пётр Зіма аказаўся супрацоўнікам ФСБ і дапамагаў Расіі здзяйсняць анэксію паўвострава.

Усяго ў дзяржаўнай здрадзе падазраюцца каля 100 былых супрацоўнікаў СБУ, 10 з якіх арыштаваныя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?