AFP
Камерцыйныя запасы нафты ў ЗША (у іх не ўваходзіць стратэгічны рэзерв дзяржавы) за апошні тыдзень выраслі на 7,7 млн барэляў, да 425,6 млн барэляў — гэта максімальнае значэнне за апошнія 80 гадоў, паведамляе Міністэрства энергетыкі Злучаных Штатаў.
Пры гэтым запасы бензіну выраслі на 500 тысяч барэляў, або на 0,2%. Яны дасягнулі 243,1 млн барэляў.
Раней на фоне чакання публікацыі дадзеных аб амерыканскіх запасах нафты марка Brent на лонданскай біржы ICE патаннела да 58,41 даляра за барэль.
11 лютага ЗША выйшлі на першае месца ў свеце па здабычы нафты. У 2014 годзе Злучаныя Штаты здабывалі 11,81 мільёна барэляў у суткі. Расія — на другім месцы з 10,93 мільёна барэляў.
У банку Goldman Sachs мяркуюць, што ў бліжэйшыя тры месяцы барэль WTI будзе каштаваць 41 даляр (раней прагназаваўся паказчык у 70 даляраў), Brent — 42 даляры (раней - 80 даляраў).
У Сусветным банку прагназуюць, што 2015-ы стане годам нізкіх цэнаў на нафту. Арганізацыя адзначае, што ў 2016-м яны вырастуць, але нязначна.