З пачатку 2015 года рытэйлеры заўважылі павышаную адчувальнасць сваіх пакупнікоў да цэн на гандлёвых аб'ектах. Попыт на тавары не ўпаў, але беларускі спажывец пачаў эканоміць і размяркоўваць свае траты ў магазінах больш асцярожна.

Да такой высновы прыйшлі спецыялісты гандлёвай сеткі «Гіпа» па выніках маніторынгу спажывецкіх паводзін сваіх пакупнікоў. 

У паведамленні для прэсы яны, у прыватнасці, адзначаюць, што ў бягучай эканамічнай сітуацыі для гандлёвых сетак на першы план выходзіць захаванне лаяльнасці спажыўцоў за кошт максімальна гнуткага цэнаўтварэння. Пры гэтым у самой сетцы «Гіпа» вырашылі знізіць гандлёвыя надбаўкі на тысячы тавараў у сярэднім на 10% у лютым—красавіку. 

Па выніках маніторынгу таксама высветлілася, што сума сярэдняга чэка ў сталіцы і ў рэгіёнах адрозніваецца амаль на чвэрць: у Мінску сярэдні чэк вышэйшы прыкладна на 22%. Прадстаўнікі сеткі тлумачаць розніцу не іншым складам тавараў у спажывецкім кошыку, а крыху іншай перавагай па брэндах. Мінчане традыцыйна набываюць даражэйшыя гандлёвыя маркі. Падлічана таксама, што ў святы, калі беларусы набываюць прадукты для сямейнага застолля і падарункі родным і блізкім, сярэдні чэк у гіпермаркетах вырастае прыкладна на 20%. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?