tut.by

tut.by

Старшыня Савета па развіцці прадпрымальніцтва Пятро Пракаповіч раіць прадпрымальнікам не чакаць, што ўрад дазволіць ім бестэрмінова гандляваць астаткамі тавараў.

Аб гэтым ён заявіў 19 лютага на пасяджэнні савета ў Мінску.

Прапанова дазволіць прадпрымальнікам рэалізоўваць завезены да 1 ліпеня 2014 года тавар без абмежавання тэрмінаў прагучала сёння ў час пасяджэння. У якасці аднаго з аргументаў была названа немагчымасць хуткай рэалізацыі некаторых груп тавараў.

Пятро Пракаповіч пагадзіўся, што некаторыя пытанні, якія сёння агучваюцца прадпрымальнікамі, сапраўды маюць аб'ектыўны характар і маюць права на разгляд.

«Але гаварыць ад тым, што за 8 месяцаў, якія мінулі пасля 1 ліпеня, не рэалізаваны наяўны тавар - гэта выклікае пытанні, - лічыць кіраўнік савета. - Калі ў прадпрымальніка было 10 адзінак тавару 8 месяцаў таму, і ён іх не прадаў, ён павінен быў ужо абанкруціцца. Таму ставіць пытанні аб бестэрміновай рэалізацыі астаткаў існуючых тавараў несур'ёзна», - падкрэсліў Пётр Пракаповіч.

Паводле яго слоў, некаторыя пытанні прадпрымальнікаў яшчэ будуць разгледжаны ўрадам, аднак ён папрасіў усё ж рэальна глядзець на рэчы.

Як паведамлялася, з 1 сакавіка рэалізацыя індывідуальнымі прадпрымальнікамі астаткаў тавараў, увезеных у Беларусь з тэрыторыі дзяржаў - членаў Мытнага саюза да 1 ліпеня 2014 года без дакументаў, што пацвярджаюць іх набыццё (паступленне), не дапускаецца. За рэалізацыю тавараў з парушэннем умоў, прадугледжаных указам нумар 222, для індывідуальных прадпрымальнікаў устаноўлена адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ў памеры да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй тавараў, выручкі, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, або без канфіскацыі.

Да 1 сакавіка прадпрымальнікі маюць права ажыццяўляць рознічны гандаль астаткамі тавараў з выплатай адзінага падатку. Пры гэтым да стаўкі прымяняецца павышаючы каэфіцыент 2 незалежна ад удзельнай вагі астаткаў тавараў у агульным асартыменце, а таксама падатку на дабаўленую вартасць у фіксаванай суме. Індывідуальныя прадпрымальнікі вылічваюць і выплачваюць падаходны падатак з фізічных асоб або падатак пры спрошчанай сістэме падаткаабкладання, а таксама «ўвазны» падатак на дабаўленую вартасць па стаўках, устаноўленых заканадаўствам, зыходзячы з кошту набытых астаткаў тавараў

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?