Брэсцкі гандбольны клуб імя Мяшкова завяршыў выступленне ў мужчынскай Лізе чэмпіёнаў.
19 лютага ў заключным матчы групавога раўнда беларуская каманда прайграла ў Кілі аднайменнаму нямецкаму клубу з лікам 22:33 (11:17) і засталася за бортам 1/8 фіналу.
Да 18-й хвіліны БГК гуляў на роўных з найлепшым клубам Германіі, аднак затым з-за няўдалых дзеянняў у атацы адбыўся сяміхвілінны правал — 0:5, наступствы якога госці ліквідаваць не здолелі.
Група А: «Кіль» — 18 (10), «Пары Сен-Жэрмен» — 12 (9), «Заграб» (Харватыя) — 9 (9), «Лагронья» (Іспанія) — 7 (9), БГК — 6 (10), «Металург» (Македонія) — 6 (9).
У групе засталося правесці два матчы: «Лагронья» — ПСЖ (21 лютага) і «Металург» — «Заграб».